Паважаныя калегі!
Інфармацыйна-арганізацыйны студэнцкі навуковы аддзел Савету маладых вучоных НАН Беларусі ў красавіку 2009 г. у г.Мінску арганізуе Міжнародны форум студэнцкай і вучнёўскай моладзі «Першы крок у навуку – 2009».
Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца выпускнікі ВНУ 2009 года, магістранты, студэнты і навучэнцы.
НАВУКОВЫЯ НАПРАМКІ ФОРУМА
|
Гуманітарныя навукі
|
Forum-hum@stremlenie.com
|
(+375-29) 760-58-42
|
Вікторыя Осіпчык
|
|
Хімічныя навукі і навукі аб Зямлі
|
Forum-chem@stremlenie.com
|
(+375-29) 948-73-70
|
Наталля Пісарчук
|
|
Біялагічныя навукі
|
Forum-bio@stremlenie.com
|
(+375-29) 573-49-33
|
Андрэй Русак
|
|
Медыцынскія навукі
|
Forum-med@stremlenie.com
|
(+375-29) 659-71-33
|
Аляксандр Тарасiк
|
|
Аграрныя навукі
|
Forum-agro@stremlenie.com
|
(+375-29) 730-39-48
|
Васіль Галаўкоў
|
|
Фізіка-тэхнічныя навукі
|
Forum-tech@stremlenie.com
|
(+375-29) 328-80-39
|
Ілля Барыскевіч
|
|
Фізіка-матэматычныя навукі
|
Forum-mat@stremlenie.com
|
(+375-29) 615-39-04
|
Юлія Рак
|
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КАНФЕРЭНЦЫІ
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.
Артыкулы прымаюцца ад выпускнікоў ВНУ 2009 года, магістрантаў, студэнтаў і навучэнцаў.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 19 снежня 2008 года даслаць:
-
Заяўку на ўдзел у папяровым i электронным варыянтах з подпісам удзельніка;
-
Электронны варыянт артыкула на e-mail адпаведнай секцыі;
-
Два экзэмпляры артыкула на паперы фармату А4, падпісаныя аўтарам;
-
Рэцэнзію на артыкул (подпіс рэцэнзента заверыць у аддзеле кадраў);
-
Экспертнае заключэнне (аб магчымасці публікацыі прадстаўленых
матэрыялаў з прычыны адсутнасці ў іх сакрэтных звестак, што не падлягаюць
абвяшчэнню);
-
Копію плацежнага дакумента аб аплаце арганізацыйнага ўзносу;
на адрас аргкамітэта (220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, п. 113, на канверце пазначыць навуковы напрамак), а таксама на e-mail адпаведнай секцыі.
Пацвярджэнне атрымання аргкамітэтам дакументаў будзе рабіцца па e-mail. Іншагароднім удзельнікам, па папярэдняй заяўцы, будзе забраніравана месца ў гасцініцы. Расходы на праезд, пражыванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
На даклад адводзіцца 10 мінут, прэзентацыі афармляюцца ў фармаце MS Power Point.
Для ўдзелу ў канферэнцыі прадугледжаны арганізацыйны ўзнос у памеры:
- 20 тыс. бел. руб. для грамадзян Рэспублікі Беларусь;
- 10 $ ЗША для грамадзян краін СНД (аплачваецца ў беларускіх рублях па
курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у дзень рэгістрацыі ўдзельніка);
- 20 $ ЗША для замежных грамадзян (аплачваецца ў беларускіх рублях па
курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у дзень рэгістрацыі ўдзельніка).
Узнос трэба пералічаць на разліковы рахунак 3632927800009 ААТ «АСБ Беларусбанк» філіял 529 «Белсувязь» г. Мінск, код 720. Адрас банка: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 56, УНП 101078490, ОКПО 00019287, атрымальнік плацяжу Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, прызначэнне плацяжу «за ўдзел у маладзёжнай канферэнцыі».
Іншагароднім удзельнікам, па папярэдняй заяўцы, будзе забраніравана месца ў гасцініцы. Расходы на праезд, пражыванне - за кошт удзельнікаў форума.
Матэрыялы форума будуць апублікаваны ў Зборніку матэрыялаў Міжнароднага Форума «Першы крок у навуку – 2009», а таксама размешчаны на сайце маладзежнага праекта «Імкненне».
Аргкамітэт канферэнцыі (+375-17) 284-26-42
Патрабаванні да афармлення артыкула
Артыкул павінен быць прадстаўлены ў распячатаным выглядзе ў адным экзэмпляры плюс поўная электронная версія (на дыскеце або CD, абавязкова прадубліраць па электроннай пошце).
Аб'ёмартыкула да 3 старонак фармату А4.
Палі: левае – 3 см, астатнія па 2 см.
Тэкст павінен быць набраны ў рэдактары Microsoft Word. Шрыфт Times New Roman, 14, праз 1 (адзінарны) інтэрвал. Абзацны водступ 1,25 см. Выраўноўванне тэкста па шырыні. Расстаноўка пераносаў аўтаматычная. Без нумарацыі старонак.
Малюнкі Малюнкі выконваюцца ў фармаце *.bmp, *.tif, *.jpg альбо ў рэдактары Microsoft Graf ў чорна-белым выглядзе. Подпіс малюнкаў ажыццяўляецца 12 шрыфтам, курсівам, унізе па цэнтру.
Табліцы выконваюцца ў таблічным рэдактары Microsoft Word. Подпіс табліц ажыццяўляецца 12 шрыфтам, курсівам, па цэнтры зверху.
Альбомны фармат старонак табліц не дапускаецца
Формулы выконваюцца ў рэдактары формул MS Word Equation
Спасылкі на літаратурныя крыніцы паказваюцца ў квадратных дужках у тэксце
Абавязковыя элементы артыкула і іх парадак:
- шыфр УДК (заказваецца ў бібліятэцы па загалоўку артыкула);
- ініцыялы і прозвішча аўтараў;
- загаловак;
- поўная назва навуковай арганізацыі ці навучальнай установы;
- тэкст артыкула, які ўключае актуальнасть (уводзіны), матэрыялы і метады даследавання, вынікі даследавання і іх абмеркаванне, вынікі (заключэнне) і выказванне падзякі;
- спіс літаратуры згодна агульнапрынятых партабаванняў;
- рэзюмэ на англійскай мове (Summary), якое ўключае:
- ініцыялы і прозвішча аўтараў;
- загаловак;
- поўная назва навуковай арганізацыі ці навучальнай установы;
- сціслая анатацыя (да 500 знакаў)
- рэферат на рускай мове на асобнай старонцы (у агульны аб’ем артыкула не ўваходзіць), які ўключае:
- шыфр УДК;
- ініцыялы і прозвішча аўтараў;
- загаловак;
- сціслую анатацыю (да 600 знакаў);
- колькасть табліц, малюнкаў, выкарыстанай літаратуры.
Артыкулы, якія не адпавядаюць гэтым патрабаванням, да разгляду прымацца не будуць!