buy runescape gold pandora gold beads mbt online christian dior sunglasses ghd straighteners sale mont blanc reservoarpenna pens meizitang botanical moncler vest tiffany and co outlet ugg tall boots cheap rs gold runescape gold
Белорусский портал Инициативной Научной Молодежи
19.5.2012ГлавнаяРегистрацияКонтактыАрхив новостейКонференцииКоманда Stremlenie.comПроекты
СПАМПАВАЦЬ Другое інфармацыйнае паведамленне
СПАМПАВАЦЬ форму ЗАЯЎКI на ўдзел
Другое інфармацыйнае паведамленне
 
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
Савет маладых вучоных НАН Беларусі
 
Міжнародная канферэнцыя маладых вучоных
«МОЛАДЗЬ У НАВУЦЫ – 2009»
 
21-24 красавіка 2009 г.
Паважаныя калегі!
Савет маладых вучоных НАН Беларусі ў красавіку 2009 г. у горадзе Мінску арганізуе Міжнародную навуковую канферэнцыю маладых вучоных «Моладзь у навуцы – 2009».
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца маладыя вучоныя ва ўзросце да 35 гадоў і арганізацыі, зацікаўленыя навуковай дзейнасцю моладзі.
НАВУКОВЫЯ НАПРАМКІ КАНФЕРЭНЦЫІ
Гуманітарныя навукі youthconf_hum@tut.by +(375-29) 632-04-27 Вікторыя Уласевіч
Хімічныя навукі і навукі аб Зямлі youthconf_chem@tut.by (+375-17) 263-87-55 Віктар Гіпчык
Біялагічныя навукі youthconf_bio@tut.by (+375-17) 284-23-53 Алена Бабушнікава
Медыцынскія навукі youthconf_med@tut.by (+375-29) 628-94-07 Іван Аўгусціновіч
Аграрныя навукі youthconf_agro@tut.by (+375-17) 212-19-06 Марыя Байгот
Фізіка-тэхнічныя навукі youthconf_ft@tut.by +(375-29) 551-56-58 Андрэй Ляцко
Фізіка-матэматычныя навукі youthconf_fm@tut.by (+375-29) 752-07-98 Віталь Зубялевіч
 
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КАНФЕРЭНЦЫІ
 
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.
Артыкулы прымаюцца ад маладых вучоных ва ўзросце да 35 гадоў.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 19 снежня 2008 года даслаць:
  • Заяўку на ўдзел у папяровым варыянце з подпісам удзельніка;
  • Артыкул у электронным варыянце;
  • Два экзэмпляры артыкула на паперы фармату А4, падпісаныя аўтарам;
  • Рэцэнзію на артыкул (подпіс рэцэнзента заверыць у аддзеле кадраў або ў вучонага сакратара інстытута);
  • Экспертнае заключэнне (аб магчымасці публікацыі прадстаўленых матэрыялаў з прычыны адсутнасці ў іх сакрэтных звестак, што не падлягаюць абвяшчэнню);
  • Копію плацежнага дакумента аб аплаце арганізацыйнага ўзносу;
на адрас аргкамітэта (220075, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, п. 113, на канверце пазначыць навуковы напрамак), а таксама на e-mail адпаведнай секцыі.
Пацвярджэнне атрымання аргкамітэтам дакументаў будзе рабіцца па e-mail. Іншагароднім удзельнікам, па папярэдняй заяўцы, будзе забраніравана месца ў гасцініцы. Расходы на праезд, пражыванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
На даклад адводзіцца 10 мінут, прэзентацыі афармляюцца ў фармаце MS Power Point.
 
Аплата ўдзелу ў канферэнцыі
 
Для ўдзелу ў канферэнцыі прадугледжаны арганізацыйны ўзнос у памеры:
30 тыс. бел. руб. для маладых вучоных Рэспублікі Беларусь;
50 тыс. бел. руб. для прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і ўстаноў;
20 дол. ЗША для замежных грамадзян (аплачваецца ў беларускіх рублях па курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у дзень рэгістрацыі ўдзельніка).
Узнос трэба пералічаць на разліковы рахунак 3632927800009 ААТ «АСБ Беларусбанк» філіял 529 «Белсувязь» г. Мінск, код 720. Адрас банка: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 56, УНП 101078490, ОКПО 00019287, атрымальнік плацяжу Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, прызначэнне плацяжу «за ўдзел у маладзёжнай канферэнцыі».
 
ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ АРТЫКУЛА
 
Артыкулы афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі часопіса «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» http://nasb.gov.by/rus/publications/index.html адпаведных серый (Аграрныя навукі, Біялагічныя навукі, Гуманітарныя навукі, Медыцынскія навукі, Фізіка-матэматычныя навукі, Фізіка-тэхнічныя навукі, Хімічныя навукі і навукі аб Зямлі).
Артыкулы, якія не адпавядаюць гэтым патрабаванням, да разгляду прымацца не будуць!
Матэрыялы канферэнцыі, якія пройдуць дадатковае навуковае рэцэнзаванне ў НАН Беларусі, па рашэнні праграмнага камітэта, будуць апублікаваны ў дадатковым нумары часопіса «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», а таксама размешчаны на сайце Савета маладых вучоных НАН Беларусі.
У рамках канферэнцыі будзе праведзены міжнародны форум студэнтаў і навучэнцаў «Першы крок у навуку – 2009».
Інфармацыю аб канферэнцыі і форуме можна таксама атрымаць на сайце: www.stremlenie.com
Аргкамітэт канферэнцыі (+375-17) 284-26-42
19.5.2012ГлавнаяРегистрацияКонтактыАрхив новостейКонференцииКоманда Stremlenie.comПроекты